2020 г. — 70 гадоў з пачатку стварэння заслужанага аматарскага аркестра рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы (1950)
Заслужаны аматарскі аркестр рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы — адзін з найстарэйшых творчых калектываў сярэдніх навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Быў створаны ў 1950 г. пры Брэсцкім музычным вучылішчы, напачатку па складзе быў падобны хутчэй на ансамбль. Яго стваральнік і першы кіраўнік — выкладчык Міхаіл Рыгоравіч Солапаў.
30 чэрвеня 2018 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Арсенія Мікалаевіча Ваніцкага (1933–2001), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі
Арсеній Мікалаевіч Ваніцкі нарадзіўся 30 чэрвеня 1933 г. у вёсцы Антанова Навамышскай гміны Баранавіцкага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Мікалай Дзям’янавіч Ваніцкі, у 1939 г. быў прызваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон, прайшоў лагеры, знаходзіўся на прымусовых работах, збег стуль; у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам; пасля вайны працаваў на чыгунцы манцёрам. У дзяцiнстве Арсенія была беднасць беларускай вёскi, нямецка-фашысцкая акупацыя. У 1951 г. скончыў СШ № 2 г. Баранавічы.
25 снежня 2017 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Таццяны Піліпаўны Заранок (1917–2007), драматычнай актрысы, народнай артысткі БССР (1967)
Таццяна Піліпаўна Заранок нарадзілася 25 снежня 1917 года на ст. Васілевічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер горад Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) у сям’і чыгуначніка. З 1930 года вучылася на драматычных курсах у Мінску, дзе выкладчыкам быў Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч, які раскрыў талент юнай артысткі. Пасля заканчэння курсаў у 1931 годзе была накіравана ў Віцебск у Беларускі другі дзяржаўны тэатр, дзе працавала і вучылася. У 1933 годзе скончыла студыю БДТ-2, педагогамі былі М. А. Міцкевіч, А. К. Ільінскі.
25 жніўня 2016 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава (1926–1987), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. М. Лепяшынскага (1986)
Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25 жніўня 1926 года ў вёсцы Нягоціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фёдар Карпавіч, працаваў лесніком, маці, Санклета Максімаўна, хадзіла ў наймы, бо сваёй зямлі бацькі не мелі. У 1929 годзе бацькі ўступілі ў калгас. У сям’і было пяцёра дзяцей, Васіль самы меншы, адзіны сын.
19 жніўня 2016 года – 75 гадоў з дня нараджэння Адама Асманавіча Мурзіча (1941), педагога па вакалу, заслужанага работніка культуры Беларусі, мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Адам Асманавіч Мурзіч нарадзіўся 19 жніўня 1941 года ў горадзе Ляхавічы Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. З дзяцінства любіў музыку, слухаў оперы на пласцінках і па радыё, спяваў у самадзейнасці. Першым з прафесіяналаў яго вакальны талент заўважыў Леў Палікарпавіч Лях, які тады працаваў ў Ляхавіцкім Доме культуры. Адам Мурзіч вучыўся ў вячэрняй школе і працаваў, не збіраўся займацца музыкай.
20 мая 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Суцько (1936–2010), журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі
Пётр Пятровіч Суцько нарадзіўся 20 мая 1936 года ў вёсцы Асошнікі Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Зеляневіцкага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Гадаваўся ў вялікай сялянскай сям’і, з дзяцінства пазнаў цяжкую долю сіроцтва і таму рана пачаў свой працоўны шлях.
1 студзеня 2016 г. – 55 гадоў з часу адкрыцця Брэсцкай абласной дзіцячай бібліятэкі (суч. аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага; 1961–1987)
Брэсцкая абласная дзіцячая бібліятэка была афіцыйна створана 1 студзеня 1961 года на базе аддзела абслугоўвання дзяцей Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, якое з’явілася пры абанеменце ў 1945 годзе. З 1956 года загадчыцай дзіцячага аддзела была Клаўдзія Дзмітрыеўна Камісарава (Пятрэнка; 1922–2005), якая адпрацавала ў бібліятэцы больш за 40 гадоў. Яна выдатна ведала літаратуру, сфарміравала цудоўны фонд, трапятліва адносілася да кніг.
9 ліпеня 2014 года – 70 гадоў з дня нараджэння (1944) Ніны Канстанцінаўны Залеўскай, балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002)
Ніна Канстанцінаўна Залеўская нарадзілася 9 ліпеня 1944 года ў вёсцы Смаляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
27 лістапада 2013 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Піліпа Сямёнавіча Пестрака (1903–1978), пісьменніка, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа
Піліп Сямёнавіч Пестрак нарадзіўся 27 лістапада 1903 года ў вёсцы Сакоўцы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і.
30 кастрычніка 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўлавіча Вялічка (1943), беларускага філосафа, журналіста, кандыдата філасофскіх навук, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Паўлавіч Вялічка нарадзіўся 30 кастрычніка 1943 года ў вёсцы Масявічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Ружанскай і Пружанскай раённых газетах, Брэсцкай абласной газеце “Заря”, быў кіраўніком лектарскай групы Брэсцкага абкама КПБ.